Селім II
Селім II Мест[1] (28 мая 1524 — 12 снежня 1574), асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Стаў султанам у 1566 - 1574 гадах. Пазбаўлены здольнасці ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай паручыў сваім міністрам начале з вялікім візірам Мехмедам Саколу, а сам паглынаўся ў оргіі і забавы.
Падчас яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір з Свяшчэннай рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі - Святая Ліга.
Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.
Зноскі [правіць]
Зноскі
- ↑ З тур. мовы "пьяніца"
Гл. таксама [правіць]
| Папярэднік |
Асманскі султан 1566—1574 |
Наступнік |
