Бостанская бойня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаграфія XIX ст., па матывам гравюры Пола Рэвіра прысвечанай бостанскай бойне.

«Бостанская бойня» (англ.: Boston massacre) альбо «інцыдэнт на Кінг-стрыт» (англ.: Incident on King Street) — сутычка паміж брытанскімі ваеннымі і жыхарамі горада Бостана, якая адбылася 5 сакавіка 1770 г.

Прычыны падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Франка-індзейскакй вайны (1757—1763 гг.) брытанскі ўрад прыняў некаторыя непапулярныя меры адносна жыхароў 13 англійскіх калоній. Сярод іншага ім было забаронена перасяляцца на новыя землі Паўночнай Амерыкі, якія належылі Брытанскай Кароне. У выніку гэтаг расла напруджанасць паміж каланістамі і метраполіяй. Калі Брытанскі ў рад прыняў рашэнне ўвесці армію ў некаторыя гарады калоній, напруджанасць дасягнула свайго піка.

Ход падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскія вайсковыя патрулі рэгулярна былі аб'ектам вербальных здзекаў з боку каланістаў. 5 сакавіка 1770 г. натоўп з некалькіх дзясяткаў бостанцаў распачаў пікет ля будынку мытні з англійскімі таварамі з абразамі у бок адзінага вартавога[1]. На дапамогу вартавому прыйшоў вайсковы патруль капітана Прэнстана. Калі ў патруль пачалі кідаць снежкі і каменні, вайскоўцы сталі страляць на паражэнне. У выніку загінулі 3 бостанца, яшчэ 11 былі паранены, 2 з параненых памерлі. Мітынг быў спынены, але людзі разышліся толькі калі ўлады паабяцалі правесці аб'ектыўнае расследаванне здарэння. Сярод вайскоўцаў не было ні загінуўшых, ні параненых.

Спіс загінуўшых[правіць | правіць зыходнік]

  • Сэмюель Грэй
  • Джэймс Колдвэл
  • Крыспэс Аттакс
  • Сэмюель Мейврык
  • Патрык Кар

Значэнне падзеі ў гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнкі сучаснікаў гэтай падзеі былі рознымі, аб чым сведчыць той факт, што амерыканцы называюць яе бойняй ці разнёй, а брытанцы — інцыдэнтам. З аднаго боку Прэнстана і яго людзей асуджалі за забойства бяззбройных, і сам капітан разам з 8 салдатамі былі арыштаваны, іх судзілі і ўсіх апраўдалі за выключэннем двух салдат прысуджаных да кляймення вялікага пальца[2]. (Судзілі і некалькіх бостанцаў, і таксама апраўдалі.) З другога боку, адкрытым заставалася пытанне ці была пагроза агрэсіі бостанцаў супраць брытанскіх вайскоўцаў. Трэба зазначыць, што снежкі і каменні магчыма выкарыстоўваць не толькі як сродак абразы, але і як сапраўдную зброю[1].

Пасля гэтай акцыі напруджанне ў Бостане ўзрасло настолькі, што брытанская адміністрацыя вырашыла вывесці войскі з горада[3]. Былі адменены многія непапулярныя законы, захаваўся падатак на чай як сімвал права метраполіі ўсталёваць падаткі ў калоніях[2].

Пазней яшчэ адна акцыя бостанцаў, вядомая як Бостанскае чаяпіцце падняла новую хвалю процістаяння, каланістаў і метраполіі, што прывяло да Рэвалюцыйнай вайны за незалежнасць і ўзнікнення новай дзяржавы — ЗША.

У 1888 г. памяць 5 бостанцаў, загінуўшых у 1770 г. ўшанавалі ўсталяванне абеліска ў Бостане.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў, Аўтар А. Берастоўскі // ARCHE
  2. Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце Аутар Рэй Рафаэл, Бел пераклад А. Берастоўскага // Историческая правда

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]