Акупацыя Дамініканскай Рэспублікі войскамі ЗША (1965—1966)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акупацыя Дамініканскай Рэспублікі войскамі ЗША 1965—66 гг. (англ. United States occupation of the Dominican Republic) ваенная аперацыя пад кодавай назвай «Сілавы вузел» (англ. Operation Power Pack). У аперацыі удзельнічалі армія ЗША, а таксама Панамерыканскія міратворчыя сілы (ПМС) (Бразілія, Гандурас, Коста-Рыка, Сальвадор, Нікарагуа, Ямайка і Парагвай) Мэтай аперацыі было фармальна аб’яўлена абарона грамадзян ЗША ў краіне, дзе ішла грамадзянская вайна паміж ваеннай хунтай (якая кантралявала ўсю краіну з 1963 па красавік 1965 г. і поўнач Дамініканскай Рэспублікі з 25 краксавіка 1965 г.) і прыхільнікамі аднаўлення Канстытуцыі 1963 г на чале з часовым прэзідэнтам Кааманьё і левымі сіламі, якія кантралявалі поўдзень краіны і сталіцу).

Аперацыя пачалася 28 красавіка 1965 года высадкай марской пехоты ЗША у гарадах Бараёна і Айна. З 29 красавіка армія ЗША пачала штурм сталіцы краіны Санта-Дамінга, які працягнуўся да 19 мая.

31 жніўня 1965 г. удзельнікі грамадзянскай вайны падпісалі Дамініканскі акт прымірэння (канчатковае мірнае пагадненне) і быў абраны часовы прэзідэнт Эктор Касерас, а 1 чэрвеня 1966 г. паўнапраўным прэзідэнтам краіны быў абраны Хоакін Балагер. Пасля гэтага у верасні 1966 г. амерыканскія войскі пакінулі Дамініканскую рэспубліку (засталіся толькі саветнікі). У выніку аперацыі загінула 44 і было паранена 283 амерыканскіх вайскоўца, а таксама паранена 17 салдат ПМС[1] Дамініканцы страцілі некалькі тысяч чалавек з абодвух бакоў, без уліку мірнага насельніцтва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Washington Center of Foreign Political Research, National Support of International Peacekeeping and Peace Observation operations (Washington, D.C.: Johns Hopkins University, Feb 70), pp. 289-313.