Уотэргейцкі скандал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
гатэль "Уотэргейт"

Уотэргейцкі скандал (анг. Watergate scandal) — палітычны скандал у ЗША 1972-1974, які скончыўся адстаўкай прэзідэнта краіны Рычарда Ніксана. Першы за гісторыю ЗША выпадак, калі прэзідэнт прыжыццёва датэрмінова спыніў выкананне абавязкаў.

Інцыдэнт у «Уотэргейце»[правіць | правіць зыходнік]

17 чэрвеня 1972 года (за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 1972, на якіх кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Рычард Ніксан быў перавыбраны на другі тэрмін) у штабе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Джорджа Макговерна, размешчаным у вашынгтонскім комплексе "Уотэргейт", былі затрыманыя 5 чалаек, які праніклі ў гатэль шляхам узлому. Яны займаліся наладкай падслухоўваючай апаратуры і, па некаторых дадзеных, фатаграфаваннем ўнутраных дакументаў штаба дэмакратаў.

Да гэтага часу не даказаная сувязь менавіта гэтага інцыдэнту з адміністрацыяй Ніксана. Вядома, што ў яго сапраўды меліся плёнкі з нелегальна запісанымі перамовамі дэмакратаў, але тая «праслушка» загадзя не мела адносіны да гатэля «Уотэргейт». У той жа час, грамадскасць цікавіла не толькі тое, ці стаяў Ніксан за канкрэтнай групай пяці узломшчыкаў, але і тое, як ён і яго штаб рэагавалі на падзеі постфактум - у тым ліку і з пункту гледжання аб'ектыўнага іх расследавання.