Валерыя Кустава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Валерыя Кустава (9 кастрычніка 1985, Мінск; Псеўданімы: Валярына) — паэт, эсэістка, магістр мастацтвазнаўства.

Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы.

Дэбютавала вершамі ў 1992 (часопіс «Бярозка» № 9-10, з прадмовай Алеся Разанава). Аўтар зборнікаў паэзіі «Кроў Сусвету» (1996, з прадмовай Васіля Жуковіча), «Каб неба сагрэць…» (2004, з прадмовай Рыгора Барадуліна), «Тамсама» (2006). Аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы. Перакладае з рускай, польскай, французскай. Паасобныя творы В. Куставай перакладаліся на некалькі моваў. Піша песні.

Дыпламант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997); Лаурэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы (2000); Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001); Лаурэат cтыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004); Стыпендыят Балтыйскага цэнтру пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009); Лаурэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год; Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010)

Вучылася ў некалькіх школах г. Мінска[1]. Наведвала філасофска-літаратурнае аддзяленне Беларускага калегіума. Скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматург, абараніўшы дыплом на тэму «Своеасаблівасці паэтычнага кінематографа Жана Както» (2007), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства, спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва, абараніўшы навуковую працу на тэму «Увасабленне архетыпічных вобразаў і матываў у экранізацыях твораў Уладзіміра Караткевіча» (2008). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 і Беларускага ПЭН-цэнтру з 2009.

Зноскі

  1. 1991-1995 — СШ № 136 з тэатральным ухілам і дзіцячая музычная школа № 9; 1995—2002 — беларускамоўны клас СШ № 211; 1995—1998 — дзіцячая музычная школа № 19 (па класе скрыпкі, другі інструмент — фартэпіяна).

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах