Востраў Бангка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бангка
Bangka
Bangka Topography.png
Каардынаты: Каардынаты: 2°15′00″ пд. ш. 106°00′00″ у. д. / 2.25° пд. ш. 106° у. д. (G) (O) (Я)2°15′00″ пд. ш. 106°00′00″ у. д. / 2.25° пд. ш. 106° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Бангка (Інданезія)
Бангка
Бангка
Плошча 11 942 км²
Насельніцтва 245 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 20,516 чал./км²
Пляж на востраве
Commons-logo.svgБангка на Вікісховішчы 

Ба́нгка (індан.: Bangka, ад санскр.: व्याख्यानं, літаральна "волава") — буйны востраў ля ўсходняга ўзбярэжжа Суматры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Бангка–Белітунг. Плошча - 11 942 км². Насельніцтва (2008 г.) - 245 000 чал., пераважна кітайцы і малайцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бангка месціцца ў 13 км на ўсход ад вострава Суматра, у 92 км на захад ад вострава Белітунг, у 351 км на поўнач ад Джакарты, у 365 км на паўднёвы ўсход ад Сінгапура, у 9380 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Даўжыня - 221,5 км, найбольшая шырыня - 116 км.

Геалагічная будова вострава нагадвае суседні паўвостраў Малака, складаецца з гранітаў і сланцаў, пакрытых пясчанымі і алювіяльнымі глебамі, асадкавымі пародамі. Паверхня большасцю ўзгорыстая (да 700 м) з густой сеткай рэк. На захадзе сустракаюцца балоцістыя нізіны. Карысныя выкапні — волава, свінец, жалеза, вальфрам, марганец.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - каля 3000 мм. У выніку здабычы волава першародныя лясы вострава Бангка былі амаль вынішчаны, пераважаюць культурныя насаджэнні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскія здабытчыкі волава, 1930 г.

Востраў Бангка вядомы з пісьмовых крыніц з сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. У XVIII ст. ён належыў султану Палембанга. У 1710 г. на Бангке былі знойдзены радовішчы волава. Для іх эксплуатацыі на востраў увозіліся кітайскія рабочыя. У 1812 г. тэрыторыя была перададзена султанам Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, якая ў 1814 г. перадала яго Нідэрландскай Ост-Індскай кампаніі ў абмен на Кочы ў Індыі.

Галандскія прадпрымальнікі заснавалі на Бангке плантацыі белага перцу, які карыстаўся значным попытам як Еўропе, так і ў Кітаі. Аднак галоўны прыбытак давала здабыча волава, якую спачатку кантралявала Ост-Індская кампанія, а потым дзяржава. У сувязі з сусветнай эканамічнай дэпрэсіяй 1929 - 1933 гг. узровень здабычы значна знізіўся. Адміністрацыя была вымушана перадаць радовішчы кітайскім прадпрымальнікам. Для іх заахвочвання былі зніжаны падаткі, дазваляўся гандаль опіумам. Колькасць кітайскага насельніцтва хутка вырасла.

У 1942 - 1945 гг. востраў Бангка быў акупаваны Японіяй. Японскія салдаты учынілі на ім разню палонных аўстралійскіх салдатаў і медсясцёр.

У 1949 г. востраў стаў часткай незалежнай Інданезіі. Вытворчасць волава была нацыяналізавана. У 1960-ыя гг. выкарыстоўваўся як месца высылкі камуністаў.

У 2000 г. увайшоў у склад зноў створанай правінцыі Бангка–Белітунг.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна эканоміка вострава засноўвалася на здабычы волава і вырошчванні перачных культур. У наш час найбольш важнай галіной становіцца турызм. Востраў Бангка часцяком разглядаецца як альтэрнатыва знакамітаму Балі.

Дзейнічаюць 4 марскія порты, найбуйнейшы ў Пангкал–Пінанге. Плануецца будаўніцтва АЭС.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]