Востраў Патэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Патэ
Pate
Lamu be.svg
Каардынаты: Каардынаты: 2°06′00″ пд. ш. 41°03′00″ у. д. / 2.1° пд. ш. 41.05° у. д. (G) (O) (Я)2°06′00″ пд. ш. 41°03′00″ у. д. / 2.1° пд. ш. 41.05° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Kenya.svg Кенія
Патэ (Кенія)
Патэ
Патэ
Плошча 80 км²
Крэпасць Сію


Патэ (суахілі: Pate) — востраў у Індыйскім акіяне, самы буйны сярод астравоў архіпелага Ламу. Уваходзіць у склад Кеніі. Тэрыторыя - 80 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Патэ размешчаны ў заходняй частцы Індыйскага акіяна, аддзелены ад узбярэжжа Кеніі вузкім пралівам (каля 2,8 км). Фактычна складаецца з некалькіх астравоў мацерыковага паходжання, якія злучаюцца падчас адліву каралавымі водмелямі. Даўжыня - 25,4 км. Шырыня - да 10,7 км. Берагі нізкія, схільныя да затаплення.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад 23 да 33 C. Існуе сезонная нястача пітной прэснай вады.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Прырода вострава значна зменена чалавекам. Дамінуюць культурныя насаджэнні какосавай пальмы, гваздзіковага дрэва, тытуню і г. д. Аднак астравіцяне ашчадна адносяцца да навакольнага асяроддзя. На Патэ абмежаваны колькасць хатняй жывёлы і выкарыстанне аўтамабільнага транспарту. Захаваліся мангравыя лясы, якія насяляюць мноства рыб, марскія чарапахі і дзюгоні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна летапіснай традыцыі, востраў быў каланізаваны ў VII ст. групай сірыйскіх арабаў. Яны заснавалі горад Патэ на заходнім узбярэжжы. У 1204 г. тут зацвердзілася арабская дынастыя Набхані, якая захоўвала ўладу да 1866 г. і мела валадарскі тытул фумамары. У сярэдзіне XIV ст. прадстаўнік дынастыі Умары здолеў падпарадкаваць значную частку ўсходняга Афрыканскага ўзбярэжжа. Магчыма, што ў XV ст. востраў наведваў кітайскі мараплавец Чжэн Хэ.

У XVI ст. горад Патэ стаў апошнім з буйных населеных пунктаў суахілі, якія падпарадкаваліся Партугаліі. Згодна паданню, фумамары вырашыў выявіць пакору, калі даведаўся, што ўсе гарады на поўдні ўжо былі зруйнаваны. За гэта Набхані атрымалі магчымасць надалей кіраваць Патэ. Спробы партугальцаў навязаць мясцовым жыхарам хрысціянства скончыліся няўдачай. Асноўнай рэлігіяй заставаўся іслам. У XVI - XVII стст. таксама вылучыліся адносна самастойныя дзяржавы з цэнтрамі ў паселішчах Сію і Фаза.

У XVII ст. уладары Патэ падтрымалі саюз з Аманам супраць партугальцаў, за што тыя разбурылі горад у 1678 г. Перыяд канца XVII - першай паловы XVIII стст. стаў часам хуткага эканамічнага развіцця, што было магчымым дзякуючы пратэктарату аманскіх султанаў і гандлю чарнаскурымі рабамі.

У другой палове XVIII - першай палове XIX ст. насельнікі Патэ падтрымалі Мамбасу ў барацьбе з арабамі (супраць Аманскага султаната, цэнтр якога ў XIX ст. перамясціўся ў Занзібар), але яна скончылася фактычнай паразай. Каля Сію па загаду султана Занзібара ўзвялі крэпасць.

У 1873 г. гандаль рабамі быў забаронены. Выхадцы з Занзібара стварылі на Патэ плантацыі спецый. Але ў 1890 г. Патэ трапіў пад пратэктарат Вялікабрытаніі, якая абмежавала гэты раён для наведвання іншаземцамі. У выніку, эканоміка вострава прыйшла ў заняпад.

У 1963 г. Патэ ўвайшоў у склад незалежнай Кеніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]