Востраў Самафракія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Самафракія
Σαμοθράκη
Samafrakia mapa.gif
Каардынаты: Каардынаты: 40°27′11″ пн. ш. 25°35′10″ у. д. / 40.453056° пн. ш. 25.586111° у. д. (G) (O) (Я)40°27′11″ пн. ш. 25°35′10″ у. д. / 40.453056° пн. ш. 25.586111° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Эгейскае мора
Краіна Flag of Greece.svg Грэцыя
Самафракія (Грэцыя)
Самафракія
Самафракія
Плошча 178 км²
Насельніцтва 2 859 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 16,062 чал./км²
Агульны выгляд
Commons-logo.svgСамафракія на Вікісховішчы 

Самафра́кія або Саматра́кі (грэч.: Σαμοθράκη) — востраў у Эгейскім моры. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 178 км². Насельніцтва - 2859 чал. (2011 г.).

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Самафракія знаходзіцца на поўначы Эгейскага мора ў 314,25 км на паўночны ўсход ад Афінаў і ў 1503 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 20,6 км, найбольшая шырыня - 13 км. Суша складзена пераважна гранітамі і базальтамі. Бераг нізкі, яго атачаюць пясчаныя пляжы. Найвышэйшы пункт — гара Саас з дзвюма вяршынямі Фегары (1611 м) і крыху ніжэйшай Лулудзі.

Клімат вострава марскі ўмераны. Узімку на вяршыні Саас ляжыць снег. Улетку вакол вострава часцяком штармавое надвор'е.

У цэнтральнай частцы вострава захаваліся натуральныя лясы. На Самафракіі шмат птушак, асабліва ў перыяд сезонных міграцый. Мора каля вострава багата рыбай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі насельнікамі Самафракіі старажытныя грэкі лічылі пеласгаў. Страбон паведамляў, што ў старажытнасці ён зваўся Меліта і лічыўся багатым дзякуючы існаванню тут старажытнага свяцілішча ў гонар курэтаў. Кілікійскія піраты, якія аднойчы разрабавалі храм, вывезлі адсюль 1000 талантаў срэбра. Назва Самас, што значыць "высокі", была дадзена востраву грэкамі, якія перасяліліся з Беотыі з мясцовасці, якая таксама звалася Самас. Археолагі лічаць, што перасяленне адбылося не раней за VI ст. да н. э. Да гэтага часу на ім таксама жылі фракійцы.

Хаця на востраве ўсяго адна карабельная бухта, а глебы і надвор'е не прыдатныя для атрымання вялікіх ураджаяў, старажытныя самафракійцы славіліся як выдатныя гаспадары і мараплаўцы. Яны стварылі шэраг калоній на ўзбярэжжы суседняй Фракіі, адкуль прывозілі металы для далейшага перапродажу або перапрацоўкі. Свяцілішча курэтаў вабіла шматлікіх паломнікаў з грэчаскіх астравоў Эгейскага мора, Фракіі і Малой Азіі. Згодна паданню, Філіп II Македонскі і яго жонка Алімпіяда зачалі на Самафракіі іх сына, Аляксандра Вялікага. Пазней на востраве спыняўся апостал Павел.

У 70 г. н. э. Самафракія была далучана да Рымскай імперыі. У 395 - 1204 гг. — у складзе Візантыі. У 1204 - 1355 гг. пад кантролем Венецыі. У сярэдзіне XIV ст. зноў у складзе Візантыі, але фактычна набыла аўтаномію пад кіраўніцтвам генуэзскай дынастыі Гацілусі. У 1457 г. захоплена Асманскай Портай. У 1913 г. далучана да Грэцыі.

З XIX ст. на Самафракіі праводзяцца археалагічныя раскопкі. У 1863 г. на востраве была знойдзена статуя Нікі Самафракійскай (II ст. да н. э.).

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Турызм з'яўляецца адной з галоўных галін эканомікі вострава. Тут няма аэрапорта, але порт Камарыё́ціса штодзень наведваюць турыстычныя судны. Большасць арганізаваных турыстаў прыбываюць Самафракію на кароткі перыяд (1 - 2 дні) для азнаямлення з гістарычнымі помнікамі і мясцовай прыродай. Востраў прыцягальны таксама для самастойных вандроўнікаў з невялікім бюджэтам. Для іх на поўначы Самафракіі адкрыты танны кемпінг.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]