Гімн Латвіі
Dievs, svētī Latviju (бел.: Божа, блаславі Латвію;
праслухаць?) — нацыянальны гімн Латвіі. Словы й музыка: Карліс Баўманіс.
Змест |
[правіць] Тэкст гімна
Dievs, svētī Latviju,
Mūs’ dārgo tēviju,
Svētī jel Latviju,
Ak, svētī jel to!
Kur latvju meitas zied,
Kur latvju dēli dzied,
Laid mums tur laimē diet,
Mūs’ Latvijā!
[правіць] Пераклад
Божа, блаславі Латвію,
Нашу дарагую бацькаўшчыну,
Блаславі Латвію,
Ах, блаславі яе!
Дзе квітнеюць дочкі латышоў,
Дзе спяваюць сыны латышоў,
Дай нам ісці туды, да яе ў шчасці,
Да нашай Латвіі!
[правіць] Гісторыя
Dievs, svētī Latviju з'явіўся у 70-х гадах 19 стагоддзя падчас нацыянальнага адраджэння ў Латвіі. Карліс Баўманіс быў першым латышскім кампазітарам, які ужыў у словах песні слова «Латвія», якое тады было новым паняццем, створаным для адзначэння ўсіх земляў, населеных латышамі. Слова «Латвія» было народжанае латышскім нацыянальным адраджэннем, накіраваным супраць царскіх улад Расійскай імперыі, таму хутка слова было забароненае (як «Беларусь», «Літва» і іншыя), а ў тэксце песні замененае на больш агульнае і нейтральнае «Балтыя». Песня была ўпершыню выкананая падчас першага Фестывалю песень у Рызе, у чэрвені 1873. 18 лістапада 1918 года, у дзень абвяшчэння Латышскай Рэспублікі, Dievs, sveti Latviju стаўся нацыянальным гімнам.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гімн Латвіі- Афіцыйны запіс (націсніце на словы: Kārļa Baumaņa komponēto mūziku)
- Латвійскі гімн — MP3 версія
| Краіны Еўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
