Гуляш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Венгерскі гуляш

Гуля́ш — група традыцыйных страў венгерскай кухні, якія служаць своеасаблівай візіткай Венгрыі ў свеце, але за межамі самой Венгрыі не зусім слушна інтэрпрэтуюцца.

У краінах Цэнтральнай Еўропы — суседзях Венгрыі, і ў астатнім свеце (асабліва ў ЗША) гуляш — страва накшталт цёмнага рагу з ялавічыны, курыцы ці свініны, тушаная у пікантным соусе з вострай папрыкі з дадаткам вялікай колькасці цыбулі і спецыямі (перцам, маяранам і г.д.). У самой Венгрыі такая страва называецца pörkölt (без смятаны) або папрыкаш (са смятанай).

Сапраўдны гуляш: у Венгрыі прыметнік gulyás (“пастухоў”) адносяць да густога наварыстага гэтак званага “пастуховага супу” (gulyás leves), які ядуць з гаршчкоў лыжкамі. Гэтая страва больш вадкая, чым “міжнародны” гуляш, у яе апроч, мяса, цыбулі і папрыкі, дадаюць таматы, салодкі перац, бульбу, локшыну, мучныя клёцкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Гуляш // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]