Клемент Этлі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клемент Этлі

Клемент ЭТЛІ (англ.: Clement Attlee; 3 студзеня 1883, Лондан8 кастрычніка 1967) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікабрытаніі, 63-і прэм'ер-міністр. Належаў да Лейбарысцкай партыі. Граф (1955).

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, юрыст. 3 1907 у Фабіянскім таварыстве, з 1908 у Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—55 член Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—55 лідар партыі). Член лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—31. лорд-хавальнік дзяржаўнай пячаткі (1940—42), нам. прэм'ер-міністра, міністр па справах да-мініёнаў і лорд-старшыня Савета кааліцыйнага ўрада У. Чэрчыля (1942—45). Прэм'ер-міністр (1945—51), адначасова міністр абароны (1945—46). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945. Урад К. Этлі нацыяналізаваў Англійскі банк, чыгункі, грамадзянскую авіяцыю, сувязь, некаторыя галіны прамысловасці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сацыяльнага страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле плана Маўнтбетэна падзелена на дамініёны (Індыйскі саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі плана Маршала, стварэнні блока НАТО (1949), накіраваў брытанскія войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—53.