Завіша Чорны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Завіша Чорны
Zawisza Czarny z Garbowa
Завіша Чорны
Фрагмент карціны Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам»
Стараста крушвіцкі
з 1417
Стараста спішскі
з 1420
 
Веравызнанне: Каталіцтва
Нараджэнне: каля 1379
Стары Гарбаў, Польскае каралеўства
Смерць: 1428({{padleft:1428|4|0}})
Галубацкая крэпасць, Сербія
Бацька: Мікалай з Гарбава
Маці: Дарота
Жонка: Барбара герба Пілява
Дзеці: Марцін, Станіслаў, Завіша, Ян

Заві́ша Чо́рны герба «Суліма» (польск.: Zawisza Czarny z Garbowa; каля 1379, Стары Гарбаў, Польшча — 1428, Галубацкая крэпасць, Сербія) — польскі шляхціц і рыцар. Стараста крушвіцкі з 1417 года, стараста спішскі з 1420 года.

Служыў салдатам і дыпламатам за польскім каралём Уладзіславам II і венгерска-багемскім каралём Жыгімонтам Люксембургскім. Атрымаў мянушку «чорны рыцар» праз колер сваіх валасоў, твару і панцыру. Даспехі зберагліся і зараз захоўваюцца ў кляштары ў Яснай Гуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта. Даведаўшыся пра вайну з крыжакамі, паспяшаўся на радзіму[1].

У 1410 годзе Завіша Чорны ўдзельнічаў у бітве пад Грунвальдам супраць Тэўтонскага Ордэна. Пасля бою ён прапанаваў каралю польскаму Ягайлу і венгерскаму Жыгімонту Люксембургскаму заключыць мірны дагавор, які стаў вядомы як Любоўльскае пагадненне, альбо «закладная змова». У гонар падпісання дагаворы быў праведзены рыцарскі турнір з удзелам 1500 рыцараў, дзе Завіша атрымаў перамогу.

Шмат разоў выконваў пасольскія даручэнні Уладзіслава II і Жыгімонта Люксембургскага. Быў адным з шасці дыпламатаў, што рэпрэзентавалі Каралеўства Польскае на Канстанцкім саборы. На ім быў адным з тых нешматлікіх асоб, якія падтрымалі царкоўныя рэформы Яна Гуса і паслядоўна выступілі супраць яго асуджэння і пазнейшага пакарання. Пасля ізноў вярнуўся на службу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1416 удзельнічаў у турніры ў Перпіньяне, дзе перамог знакамітага рыцара Іаана Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны старастам крушвіцкім.

Суправаджаў пасольства караля Уладзіслава Ягайлы да імператара Жыгімонта Люксембургскага з нагоды каралеўскага шлюбу з яго сястрой Офкай, удавой багемскага караля Вацлава[2]. Аднак у часе гэта місіі Жыгімонт Люксембургскі атрымаў сакрушальную паражэнне ад гусітаў ля Кутна-Горы і збег з Багеміі, а Завіша быў паланёны. У 1424 годзе вызвалены пад вялікі выкуп, але дынастыйны шлюб так і не адбыўся.

У 1428 годзе Завіша са сваёй світай далучыўся да Жыгімонта ў змаганні супраць туркаў-атаманаў. Падчас гэтай катастрафічнай кампаніі каралеўскае войска атрымала паражэнне ў бітве пад Галубацам на беразе Дуная (цяпер на тэрыторыі Сербіі). Завіша на чале атраду прыкрываў адступленне войскаў праз Дунай, адмовіўшыся кідаць сваё войска і ўцякаць разам з каралём. Ён мужна біўся, але быў узяты ў акружэнне ворагам і захоплены. Згодна з легендай, быў абезгалоўлены падчас спрэчкі двух янычараў наконт таго, чыім палоннікам ён з'яўляецца.

Сімвалічнае пахаванне Завішы адбылося ў лістападзе 1428 года ў францысканскім касцёле ў Кракаве.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Мікалай з Гарбава, кашталян конарскасерадскі, маці — Дарота. Меў двух братоў: Яна Фарурэя (Стараста спішскі i стольнік кракаўскі) і Пятра Кручка.

Каля 1397 года ажаніўся з Барбарай герба Пілява — пляменніцай кракаўскага біскупа Пятра Выша.

Меў чатырох сыноў: Марціна і Станіслава (абодва былі забіты ў бітве ля Варны ў 1444 годзе), Завішу, Яна (загінуў у бітве ля Хойніцаў у 1454 годзе).

Унучка Барбара дэ Ражноў — жонка Яна Тарноўскага, кашталяна кракаўскага. Яе сын Ян Тарноўскі быў Вялікім Гэтманам Каронным (1527—1561 г.г.).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці быў усхвалены польскім гісторыкам Янам Длугашам, паэтам і канонікам гнезненскім Адамам Свінкам, а таксама каралём Жыгімонтам Люксембургскім. Герой раманаў «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча і «Narrenturm» Анджэя Сапкоўскага.

Для палякаў стаў героем народнай творчасці за свае храбрасць, надзейнасць і адданасць. Гімн польскіх скаўтаў завецца «Polegać na nim jak na Zawiszy» (бел.: спадзявацца на яго бы на Завішу).

На помніку, усталяваным у Галубацкай крэпасці, выбіты надпіс: «У Галубацы яго жыццё было забрана туркамі ў 1428, славутага польскага рыцара, сімвалу смеласці і гонару, Завішы Чорнага. Слава герою!»

У яго гонар названыя некалькі польскіх футбольных і іншых спартыўных клубаў, напрыклад, «Завіша Быдгашч».

У вёсках Палонск і Магілёўцы Пружанскага раёна на Берасцейшчыне стаяць помнікі, якія мясцовыя жыхары звязваюць з Завішам Чорным. Гэтыя вёскі былі ўладаннем Завішы. З успамінаў краязнаўцы Веры Церахавай:

" Старажылы ўспаміналі, як калісьці ім расказвала польская настаўніца Яніна Суша, што Завіша Чорны разам са сваімі сёстрамі жыў у Палонску, дзе ў яго быў маёнтак. Апрануты Завіша заўсёды быў у чорнае. На плячах насіў шырокую чорную накідку. Рыцар быў строгі, бясстрашны. Мячом валодаў выдатна. Ворагі яго баяліся. У Палонску ў яго быў абсталяваны пакой, сцены якога былі завешаны зброяй. Загінуў рыцар у вайне з туркамі ў 1428 годзе. Пазней уладары маёнткаў у Палонску і Магілёўцах паставілі яму помнікі.
Вера Церахава
«Памяць. Пружанскі раён»[1]
"

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Polski Słownik Biograficzny, том VI, biography Farurej Jan z Garbowa, Brother of Zawisza
  • Beata Możejko, Sobiesław Szybkowski, Błażej Śliwiński Завіша Чорны з Гарбава герба Суліма = Zawisza Czarny z Garbowa herbu Sulima — Гданьск: WiM, 2003. — 136 с. — ISBN 83-918873-4-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]