Кавелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кавелін
Формула CuS
Прымесь Fe, Se, Ag, Pb
Сінгонія гексаганальная
Колер індыгава-сіні да сінявата-чорнага
Колер рысы бліскучы металічна-шэры да чорнага
Бляск паўметалічны цьмяны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 1,5—2
Спайнасць дасканалая па {0001}
Шчыльнасць 4,6—4,76 г/см³

Кавелі́н, меднае індыга, блакітная медзь — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, CuS. Мінерал апісаны ў 1832[1] годзе. Названы ў гонар італьянскага мінералога Н. Кавелі (італ.: Niccolo Covelli)[1].

У складзе кавеліну да 66,4 % медзі, дамешкі жалеза, часам свінцу, селену, серабра. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае плямістыя сажыстыя агрэгаты, скарынкі, зрэдку — тонкія таблітчастыя крышталі. Колер індыгава-сіні да сінявата-чорнага. Бляск паўметалічны, цьмяны. Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,6—4,76 г/см³. Крохкі.

Кавелін утвараецца ў меднарудных радовішчах у зонах другаснага сульфіднага абагачэння пры замяшчэнні халькапірыту, барніту і хальказіну. Зрэдку мае гідратэрмальнае паходжанне. На паверхні няўстойлівы і ў выніку акіслення пераўтвараецца ў кіслародныя злучэнні медзі — купрыт, азурыт, малахіт[1].

Месцараджэнні кавеліну ў Расіі, Германіі, Аўстрыі, Сербіі, Італіі, Марока, Аргенціне, ЗША[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]