Кёльнскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кёльнскі ўніверсітэт
Universitat zu Koln
Uni Köln
Universitaet zu Koeln-Siegel.jpg
Universitat zu Koln Hauptgebaude ost.jpg
Арыгінальная назва:

Universitat zu Koln

Міжнародная назва:

University of Cologne

Заснаваны:

1388/1919 (зачынены з 1798 па 1919)

Тып:

Дзяржаўны

Рэктар:

Аксель Фраймут

Студэнты:

44 282 (зіма 2008/09)[1]

Дактарантура:

690[1]

Размяшчэнне:

Кёльн

Юрыдычны адрас:

Albertus-Magnus-Platz, 50923 Koln

http://www.uni-koeln.de/

Каардынаты: 50°55′41″ пн. ш. 6°55′42.99″ у. д. / 50.928056, 6.928611 (G) (O) (Я) Кёльнскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Köln) — адна з вышэйшых навучальных устаноў у Кёльне, якая існуе з 1388. Кёльнскі ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод нямецкіх ВНУ па колькасці студэнтаў (пасля Мюнхена і Хагена).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары ўніверсітэт[правіць | правіць зыходнік]

Кёльнскі універсітэт быў заснаваны 21 мая 1388 года і стаў чацвёртай па ліку вышэйшай школай Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля Карлавага універсітэта ў Празе, Венскага і Гейдэльбергскага ўніверсітэтаў. Пасведчанне аб заснаванні было падпісана Урбанам VI у Перуджа. Ужо ў студзені 1389 для першых сямісот студэнтаў пачаліся лекцыі.

28 красавіка 1798 г. Кёльнскі ўніверсітэт быў зачынены, пасля таго, як рэктар Фердынанд Франц Вальраф і ўсе прафесары адмовіліся прынесці прысягу Першай французскай рэспубліцы, патлумачыўшы гэта неабходнасцю захаваць незалежнасць ВНУ. Аднак, у 1799 годзе Вальраф прысягнуў Францыі і быў прызначаны выкладчыкам так званай "Цэнтральнай школы", пераемніцы закрытага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе яму ўдалося схаваць ад французаў і такім чынам выратаваць мноства твораў мастацтва. Большая частка яго калекцыі знаходзіцца ў Музеі Вальрафа-Рыхарца.

Новы універсітэт[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсяго XIX стагоддзя спробы аднавіць зачынены ўніверсітэт засталіся беспаспяховымі. 29 мая 1919 года бургамістр Кёльна Конрад Адэнаўэр падпісаў пастанову аб адкрыцці новага ўніверсітэта. У кастрычніку 1929 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса на плошчы Альберта Вялікага.

Постаці ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кёльнскі ўніверсітэт // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.243
  • Erich Meuthen: Kölner Universitätsgeschichte, Band I: Die alte Universität. 1988. ISBN 3-412-06287-1.
  • Bernd Heimbüchel und Klaus Pabst: Kölner Universitätsgeschichte, Band II: Das 19. und 20. Jahrhundert. 1988. ISBN 3-412-01588-1.
  • Erich Meuthen (Hrsg.): Kölner Universitätsgeschichte, Band III: Die neue Universität – Daten und Fakten. 1988. ISBN 3-412-01688-8.
  • Ernst Heinen: Bildnerhochschule und Wissenschaftsanspruch. Lehrerbildung in Köln 1946–1965 (Studien zur Geschichte der Universität zu Köln Band 16). Böhlau Verlag, Köln, Weimar, Wien 2003. Rezension von Leo Haupts. In: Geschichte in Köln. Zeitschrift für Stadt- und Regionalgeschichte. Band 53. Dezember 2006. S. 212–214: Buchbesprechungen.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны корпус універсітэта на плошчы Альберта Вялікага
Галоўны корпус універсітэта на плошчы Альберта Вялікага