Крупка, ападкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часцінак шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм).

Змест

Віды круп [правіць]

Адрозніваюць снежныя крупы - снегападобныя белыя ядры і ледзяныя - часцінкі шчыльнага лёду.

Снежныя крупы [правіць]

Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часцінкі снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.

Ледзяныя крупы [правіць]

Ледзяныя крупы - макулінкі празрыстыя у паверхні, маюць невялікае белае ядро - утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.

Літаратура [правіць]

  • Геаграфія ў паняццях і тэрмінах. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя", С. 162