Леапольд Баварскі
| Леапольд Баварскі | |||||
| Дата нараджэння | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата смерці |
28 верасня 1930 (84 года) |
||||
| Прыналежнасць | |||||
| Гады службы | |||||
| Званне | |||||
| Бітвы/войны |
Аўстра-пруска-італьянская вайна |
||||
| Узнагароды і прэміі |
|
||||
Леапольд, прынц Баварскі (ням.: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach 9 лютага 1846, Мюнхен - 28 верасня 1930, Мюнхен) - германскі вайсковы дзеяч, генерал-фельдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Германскай імперыі (1 жніўня 1916).
Сын прынца-рэгента Луітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III. У лютым 1861 паступіў у 6-й егэрскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне.
Пад час франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 узнагароджнаы ордэнам св. Гэоргія 4-й ступені.
З лютага 1873 — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады.
У 1873 ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкой аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа I. Мелі 4 дзяцей.
З 1881 камандзір 1-й баварскай дывізыі, з 1887 — камандыр I баварскага армейскага корпусу. З 1892 генерал-інспектар 4-й армейскай інспекцыі. У сакавіку 1913 звольніўся з войска.
У красавіку 1915 вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 камандываў 9-й арміяй і групоўкай армій «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Паспяхова кіраваў дзейнасцю сваёй групоўкі пад час спробы расійскага войска прарваць фронт каля Баранавіч.
29 жніўня 1916 змяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Усходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 дзе правёў агляд польскіх вайсковых адзелаў легіянераў.
20 снежня 1916 атрымаў дубовыя галіны да ордену Pour le Mérite. У 1916—1917 паспяхова кіраваў арміямі на расійскім фронце, асабліва ў 1917, калі пачаўся распад расійскага войска.
Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Брэсце. 11 студзеня 1919 звольніўся з войска.
Цікавыя факты [правіць]
Стаўка Леапольда з восені 1916 месцілася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[1][2].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Адраджаецца палац Нямцэвiчаў у Скоках http://news.tut.by/society/111338.html Звязда 19 ліпеня 2008
- ↑ Беларускі сьлед Леанарда http://www.nn.by/index.pl?theme=history&article=2005042201 Наша Ніва №12 2005