Лу Сінь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лу Сінь
Lǔ Xùn
LuXun1930.jpg
Імя пры нараджэнні: Чжоу Шужэнь
Дата нараджэння: 25 верасня 1881({{padleft:1881|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})
Месца нараджэння: Шаасін
Дата смерці: 19 кастрычніка 1936({{padleft:1936|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (55 гады)
Месца смерці: Шанхай
Лагатып ВікіСховішча Лу Сінь на Вікісховішчы

Лу Сінь (魯迅, сапр. Чжоу Шужэнь, 周树人; 25 верасня 1881, г. Шаасін, Кітай19 кастрычніка 1936) — кітайскі пісьменнік, публіцыст і літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Горна-чыгуначнае вучылішча ў Нанкіне (1902), вывучаў медыцыну ў Японіі. У 1919—20 прафесар Пекінскага ўніверсітэта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную творчасць пачаў з рэалістычных, антыфеадальных аповесцей «Дзённік вар'ята» (1918), «Праўдзівая гісторыя А-К'ю» (1921). Пісаў апавяданні (зборнікі «Вокліч», 1923; «Блуканні», 1926), вершы ў прозе (зборнік «Дзікія травы», 1927). Асноўныя тэмы твораў — жыццё простых людзей і лёс кітайскай інтэлігенцыі. Аўтар сатырыка-гераічных казак «Старыя легенды, расказаныя па-новаму» (1936), кніг публіцыстыкі «Вось і ўсё» (1928), «Іншадумец» (1932), «Пра лжэсвабоду» (1933), літаратуразнаўчых прац «Кароткая гісторыя кітайскай апавядальнай прозы» (1923), «Нарыс гісторыі кітайскай літаратуры» (выд. 1938). Перакладаў заходне-еўрапейскіх і рускіх пісьменнікаў.

На беларускую мову яго асобныя творы пераклаў Л. Салавей.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Апавяданні. Мн., 1956.

Літаратра[правіць | правіць зыходнік]

  • Баршчэўскі Л. Лу Сінь // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]