Малагасійская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Малагасійская
Саманазва:

Fiteny malagasy

Краіны:

Мадагаскар

Рэгіёны:

Мадагаскар

Афіцыйны статус:

Мадагаскар

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

15 млн. (2006)

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская
  

Моўныя коды
ISO 639-1:

mg

ISO 639-2:

mlg

ISO 639-3:

mlg

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Малагасійская мова арабскімі літарамі

Малагасійская мова (Fiteny malagasy) — родная мова малагасійцаў, дзяржаўная мова Мадагаскара.

Змест

Гісторыя [правіць]

Асаблівасці фарміравання сучаснай малагасійскай мовы шчыльна звязаны з гісторыяй саміх малагасійцаў.

Малагасійская мова не падобна на суседнія афрыканскія мовы. Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі і адносіцца да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Найбольшае падабенства мае з мовамі, распаўсюджанымі на поўдні вострава Калімантан.

З эпохі сярэднявечча малагасійская мова зведала ўплывы арабскай і моў банту. У Новы час - еўрапейскіх моў, у першую чаргу партугальскай, англійскай і асабліва французскай. У 1658 г. быў складзены першы французска-малагасійскі слоўнік.

Сучасная адзіная літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX ст. з узнікненнем малагасійскай дзяржавы. У 1960 г. яна стала дзяржаўнай.

Дыялекты [правіць]

Размоўная мова мае каля 20 дыялектаў, з якіх вылучаюць толькі 2 буйныя - усходні, характэрны для мерына, і заходні, распаўсюджаны ў тым ліку сярод сакалава. Яны адрозніваюцца галоўным чынам вымаўленнем некаторых гукаў і канчаткамі слоў.

Пісьмовасць [правіць]

Малагасійская пісьмовая мова была складзена прыкладна ў XV ст. на аснове арабскай графікі. У асноўным на ёй пісаліся астралагічныя і рэлігійныя тэксты.

У 1823 г. быў зацверджаны малагасійскі алфавіт на аснове лацінкі. Ён налічвае 21 літару: a, b, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, v, y, z. У 1835 г. на ім была выдадзена першая кніга - Біблія. Зараз шырока выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д.

Спасылкі [правіць]