Партал:Архітэктура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партал:Архітэктура
ПАРТАЛ:АРХІТЭКТУРА

Архітэктура (лац.: architectura — будаўніцтва, дойлідства, ад стар.-грэч.: ἀρχι — старшы, галоўны і τέκτων — будаўнік, цясляр) — адна з найбольш усёабдымных абласцей чалавечай дзейнасці, якая займаецца арганізацыяй прасторы і часу і вырашае любыя прасторавыя і часавыя задачы, ад распрацоўкі стратэгій развіцця агламерацый да дызайну дзвярных ручак.

Па словах старажытнарымскага архітэктара Вітрувія, архітэктура засноўваецца на трох пачатках: лац.: firmitasтрываласць, лац.: utilitasкарысць і лац.: venustasпрыгажосць (т. з. Трыяда Вітрувія) — і ляжыць у вызначаных гарманічных адносінах да прапорцый чалавечага цела

Выдатны артыкул
Сабор Святога Марка
Сабор Святога Марка

Сабор Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco — «базіліка Сан-Марка») — кафедральны сабор Венецыі (да 1807 года прыдворная капэла пры палацы дожаў), які ўяўляе сабой рэдкі прыклад візантыйскай архітэктуры ў Заходняй Еўропе. Размяшчаецца на плошчы Святога Марка, побач з Палацам дожаў.

Сабор, упрыгожаны шматлікімі мазаікамі, выкананымі ў візантыйскім стылі, з’яўляецца месцам знаходжання мошчаў апостала Марка і мноства каштоўных прадметаў мастацтва, вывезеных з Канстанцінопаля ў ходзе крыжовых паходаў. У 1987 годзе сабор разам з іншымі венецыянскімі помнікамі ўвайшоў у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (далей…).

Добры артыкул
Барысаглебская царква
Барысаглебская царква

Барысаглебская царква, Каложская царква, Каложа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Пабудавана ў 2-й палове XII стагоддзя з цэглы. Захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры. Адбываецца рэстаўрацыя царквы (далей…).

Выдатны спіс
Спіс самых высокіх будынкаў Лос-Анджэлеса
Выбраная выява
Вікісховішча
Катэгорыя
Архітэктура
Выбраныя
выявы
Якасныя
выявы
Роднасныя праекты
Wiktionary
Вікіслоўнік
Commons
Вікісховішча
Wikiquote
Вікіцытатнік

> Ці ведаеце вы...

> Гісторыя архітэктуры

Старажытны Усход
Архітэктура Старажытнага ЕгіптаАнгкорПерсідская архітэктура

Антычнасць
Архітэктура Старажытнай ГрэцыіАрхітэктура Старажытнага Рыма

Сярэднявечча
Архітэктура ВізантыіРаманскі стыльГотыкаЭпоха Адраджэння

Новы час
БарокаРакакоКласіцызмАмпірНеакласіцызмГістарызмМадэрн

Сучасная архітэктура
Функцыяналізм • Канструктывізм • Інтэрнацыяналізм • Бруталізм • Арганічная архітэктура • Структуралізм • Метабалізм • Бія-тэк • Хай-тэк • Дэканструктывізм

> Катэгорыі

Архітэктары
БеларусьВялікабрытаніяГерманіяЗШАІталіяЛітваНідэрландыПольшчаРасіяСССРУкраінаФранцыяЯпоніяусе...

Архітэктура
АўстраліяБеларусьВялікабрытаніяГерманіяЕгіпетЗШАІталіяЛітваПольшчаРасіяСССРУкраінаФранцыяЯпоніяусе...

> Новыя артыкулы