Рабіндранат Тагор
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рабіндранат ТАГОР (бенг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর, ІРА: [ɾobin̪d̪ɾonat̪ʰ ʈʰakuɾ], англ.: Rabindranath Tagore; 7 мая 1861–7 жніўня 1941) — індыйскі паэт, пісьменнік, кампазітар, мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч. Адна з найболей уплывовых постацяў бенгальскай літаратуры 19 і 20 стагоддзяў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1913). Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і Бангладэш.