Партал:Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партал Мінск
Партал:Мінск

Мінск (афіц. транс.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 года — Менск) — сталіца Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці (не ўваходзіць у яе склад) і Мінскага раёна (не ўваходзіць у яго склад), горад-герой.

Насельніцтва — 1,9 млн чалавек (2012 год), найбуйнейшы горад краіны. Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі. Горад размешчаны недалёка ад геаграфічнага цэнтра краіны, на берагах ракі Свіслач. Займае плошчу ў 307,90 км².

Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца таксама аднавіць Замчышча. Горад быў моцна разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Добры артыкул
Дом урада ноччу

Дом урада ў Мінску — будынак урада РБ у Мінску. Узведзены ў 1930—1934 па праекце Іосіфа Лангбарда. Размешчана на плошчы Незалежнасці. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду аб'ёмам 240 000 м³, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму, паклаў пачатак фарміраванню новага цэнтра горада — б.плошчы Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган ніжняя палата Парламента — Палаты прадстаўнікоў; цэнтральны орган выканаўчай улады- Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.

Гісторыя[правіць зыходнік]

Месцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Кампаноўка Дома ўрада засноўвалася на сімэтрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам.

За ўзвядзенне Дому ўрада ў 1934 архітэктар атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў.

Жылыя раёны
Выбраная выява
Вікісховішча
Катэгорыя
Мінск
Выбраныя
выявы
Якасныя
выявы
Роднасныя праекты
Wiktionary
Вікіслоўнік
Commons
Вікісховішча
Wikiquote
Вікіцытатнік