Плюсы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плюсы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,5[1] м
Даўжыня 2,04 км
Шырыня 1,61 км
Плошча 1,54 км²
Аб’ём 0,00462 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,7 км
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,195—0,21 ‰
Празрыстасць 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,56 км²
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плюсы (Беларусь)
Плюсы
Плюсы
Плюсы (Віцебская вобласць)
Плюсы
Плюсы
Map

Плю́сы, Плюскаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км на поўнач ад горада Браслаў, каля аграгарадка Плюсы, паблізу ад мяжы з Латвіяй.

Плошча паверхні возера 1,54 км². Даўжыня 2,04 км, найбольшая шырыня 1,61 км, даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Найбольшая глыбіня возера 5,8 м, сярэдняя 3 м. Аб'ём вады 4,62 млн. м³. Плошча вадазбору 6,56 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, размешчана ў паніжэнні паміж камавых узгоркаў. Схілы катлавіны ў заходняй і паўночнай частках спадзістыя, вышынёй 4—5 м, у паўднёвай — стромкія, вышынёй да 8—10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 10—80 да 300 метраў. У паўднёвай частцы возера 9 астравоў агульнай плошчай 10 га (буйнейшыя з іх — Вялікі і Малы). Дно возера да глыбіні 1,5 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 10—30 м ад берага і да глыбіні 1,5 м. Да глыбіні 2,5 м распаўсюджваюцца рдзесты, харавыя водарасці, эладэя. Усходнія і паўночныя залівы, мелі і прастора паміж астравамі зарастаюць цалкам.
У Плюсы ўпадаюць некалькі ручаёў і выцякае ручай у возера Прысвяты.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]