Прыкладная матэматыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прыкладная матэматыка — вобласць матэматыкі, якая разглядае ўжыванне матэматычных метадаў, алгарытмаў у іншых галінах навукі і практыцы. З прыкладной матэматыкай цесна звязаны: лікавыя метады, матэматычная фізіка, лінейнае праграмаванне, аптымізацыя і даследаванне аперацый, мадэляванне суцэльных асяроддзяў (Механіка суцэльных асяроддзяў), біяматэматыка і біяінфарматыка, тэорыя інфармацыі, тэорыя гульняў, тэорыя імавернасцей і статыстыка, фінансавая матэматыка і тэорыя страхавання, крыптаграфія, камбінаторыка і ў некаторай ступені канечная геаметрыя, тэорыя графаў у прыкладаннях да сеткавага планавання, і ў значнай ступені тое, што называецца інфарматыкай. У пытанні аб тым, што можна аднесці да прыкладной матэматыкі, нельга даць выразна акрэслены адказ. Матэматычныя метады звычайна ўжываюцца да спецыфічнага класа прыкладных задач шляхам складання матэматычнай мадэлі сістэмы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]