Піроп
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Піроп | |
|---|---|
| Формула | Mg3Al2(SiO4)3 |
| Прымесь | Fe, Mn, Cr |
| Сінгонія | Кубічная (Планаксіяльная) |
| Колер | Крывяна-чырвоны, аранжава-чырвоны, пурпурны, ружовы, цёмна-чырвоны |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
| Цвёрдасць | 7,5 |
| Спайнасць | Адсутнічае |
| Шчыльнасць | 3,65 — 3,84 г/см³ |
Піроп (ад стар.-грэч. πυρωπός - падобны да агню) — мінерал, сілікат з групы гранатаў. Сустракаецца ў кімберлітах (разам з алмазамі) і іншых ультраасноўных горных пародах.
Празрыстыя крышталі піропа з'яўляюцца каштоўнымі камянямі і выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе. Астатнія крышталі ўжываюцца ў якасці абразіўнага матэрыялу.
Радовішчы [правіць]
Вядомы радовішчы піропа ў Чэхіі (Сярэднечэшскія горы), Расіі (Якутыя), Лесота, Танзаніі, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Аўстраліі, Нарвегіі.
Спасылкі [правіць]
- Піроп у базе webmineral.com (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мінерал ці па мінералогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |