Рубідый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Рубідый (лац.: Rubidium) Rbхімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 37. Канфігурацыя электронных абалонак: 5s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 85,5. Ізатопы: 83Rb (72,15%) – стабільны і слаба радыёактыўны 87Rb з перыядам паўраспаду 4,81010 год.

Адкрыты ў 1861 годзе Р. Бунзэнам і Г. Кірхгофам, металічны Р. атрыманы ў 1863 Бунзенам.

Зямная кара утрымлівае 0,015 % па масе (20-е месца сярод элементаў). Р. – тыповы рассеяны элемент. Уласных мінералаў не ўтварае, звычайна спадарожнічае калію ці літыю. Прыродныя крыніцы: мінералы літыю і калію. Радовішчы — у Чэхіі, Германіі, Зімбабвэ, ПАР, Расіі.

Простае рэчыва: серабрыста-белы мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1532 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 38,8 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 705 градусаў Цэльсія. Солі Р. афарбоўваюць полымя ў яскрава-чырвоны колер.

Металічны Р. атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага кальцыю на хларыд Р ў вакууме.

Хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі, рэагуе з выбухам. Амаль усе солі Р. добра раствараюцца ў вадзе. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя сферы выкарыстання: