Род Сангушкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сангушкі
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Сангушкі[а 1] (Sanhuški[1][2]) — княжацкі род гербу «Пагоня Літоўская», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Валодалі Ратнам, Ковелем, Ізяславам, Любомлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынам (на Палессі), Смалянамі і АбольцаміАршанскім павеце), РакавамМенскім павеце), ГорваллюРэчыцкім павеце).

Сангушкі лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняжацкай дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). У XVXVI стст., як і іншыя нашчадкі Гедзіміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Спярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Даведзеным[3][4] з'яўляецца паходжанне роду ад Фёдара (Федзькі) Альгердавіча (каля 13351404), удзельнага князя ў Ратне, Ковелі, Любамлі, у Пінскіх балотах і ў Кобрыне. Ад імя яго сына Сангушкі Федзькавіча (пам. 1443) пайшло радавае прозвішча (паводле меркавання Юзафа Вольфа, Сангушка — памяншальная форма ад Сямён, таксама існуюць версіі пра скарачэнне ад імя Аляксандр або Васіль[3]).

У XV ст. род Сангушкаў падзяліўся на асобныя лініі, якія адпаведна мелі маёнткі ў розных месцах дзяржавы. Старэйшая лінія, Сангушка-Кашырскія, згасла ў 1653 г. Малодшая лінія, Сангушка-Ковельскія, прыняла прозвішча Сангушка-Любартовіч згодна з легендай аб паходжанні ад малодшага брата Альгерда Любарта.

Князь Павел Караль Сангушка-Любартовіч (16821750), маршалак вялікі літоўскі, значна павялічыў уладанні роду ў выніку шлюбу з Марыянай Любамірскай, князёўнай Астрожскай. яго рэзідэнцыя ў Славуце (Украіна) была аздобленая вядомай калекцыяй персідскіх дываноў, вядомых як Сангушкаўскія дываны.

З далучэннем Галіцыі да СССР Сангушкі згубілі свае маёнткі і палац у Львове і эмігрыравалі ў Бразілію.

Станам на канец XX ст. род прадстаўляе адзін чалавек, князь Павел Францішак Раман (нар. 1973), які жыве ў Сан-Паўла.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Агульная[правіць | правіць зыходнік]

Сангушка Федзькавіч, ж. — Ганна.

  1. Васіль Сангушкавіч
  2. Іван Сангушкавіч
  3. Аляксандр Сангушкавіч
    1. Міхал Сангушка
      1. Андрэй Сангушка-Кашырскі
        1. Аляксандр
          1. Леў
            1. Рыгор
              1. Адам Аляксандр
              2. Ганна
        2. Ганна
      2. Анастасія
      3. Невідана
    2. Андрэй Сангушка
      1. Раман
      2. Фёдар
        1. Дзмітрый
        2. Раман
          1. Раман
          2. Аляксандра
          3. Фядора
        3. Яраслаў
        4. Фядора
      3. Соф'я
      4. Марыя
      5.  ? дачка
      6. Фядора
      7. Васіліса
      8. Алена
      9. Ганна
  4. Міхал Сангушкавіч
    1. Януш Сангушка
    2. Васіль
      1. Рыгор
        1. Андрэй
          1. Сымон Самуэль
            1. Казімір
            2. Геранім, біскуп смаленскі
            3. Ян Уладзіслаў
              1. Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў; ад іх ідзе існая ў наш час галіна роду (гл. ніжэй)
            4. Кацярына
            5. Крыстына
            6. Еўфрасіння
          2. Алена
        2. Фядора
      2. Ганна
      3. Марына
      4. Магдалена

Існай галіны[правіць | правіць зыходнік]

Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў

  1. Казімір Юзаф Антоні, ж. — Браніслава з Пянёнзкаў
  2. Павел Караль (16801750)
    1. Януш Аляксандр (17121775)
    2. Юзаф Паўлін (17401781)
      1. Раман, памер маладым
    3. Геранім Януш (17431812)
      1. Яўстах Эразм (17681844)
        1. Дарота (17991829), м. — Караль Сангушка-Любартовіч
        2. Раман Станіслаў (18001881)
          1. Марыя Клеменціна (18301903)
        3. Уладзіслаў Геранім (18031870)
          1. Ядвіга Клементына (18301918)
          2. Раман Даміян (18321917)
          3. Павел Раман (18341876)
            1. Тэрэза Альжбета (18641954)
          4. Алена (18361890)
          5. Яўстах Станіслаў (18421903)
            1. Раман Уладзіслаў Антоній (19011984)
              1. Пётр Антоній Самуэль (19371989), ж. — Клод дэ Руа
                1. Павел Францішак Раман (нар. 1973)
      2. Марыя Мар’яна (17701827)
      3. Тэкля (17861827)
    4. Януш Уладзіслаў (? — 1806)
      1. Караль (17791840), ж. — Дарота Сангушка.
      2. Канстанцін (17781808)
        1. Мечыслаў (18071813)
        2. Клеменціна (нарадзілася і памерла ў 1808)
      3. Клеменціна
    5. Ганна (17391766)
    6. Крыстына (17411778)
    7. Кунегунда
  3. Ганна Кацярына
  4. Крыстына

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Іканаграфія роду Сангушкаў у наш час захоўваецца ў зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны.

Зноскі

  1. Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. ISBN 83-915029-4-5. — С. 35.
  2. Станкевіч А. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу // «Хрысціянская Думка» № 3 (214), 1993.
  3. 3,0 3,1 Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 539.
  4. Сангушкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 219.
  1. Іншая форма прозвішча: Сангушкі (Sanguški; польск.: Sanguszkowie, укр.: Сангушки)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]