Руперт Пфальцскі
| Руперт Пфальцскі ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland |
||
|
||
|---|---|---|
| Нараджэнне: | 17 снежня 1619 Прага |
|
| Смерць: | 29 лістапада 1682 (62 года) Вэстмінстэр, Мідлсекс, Англія |
|
| Дынастыя: | Вітэльсбахі | |
| Бацька: | Фрыдрых V | |
| Маці: | Елізавета Сцюарт | |
| Жонка: | няма | |
| Дзеці: | Дадлі Бард, Руперта |
|
Руперт (Рупрэхт) Пфальцскі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.
Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.
Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцскіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.
Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.
Памёр у Англіі.
Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руперт Пфальцскі
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |