Фрыдрых V Вітэльсбах
| Фрыдрых V Пфальцкі ням.: Friedrich V von Pfalz |
||
| Фрыдрых V, курфюрст Пфальцкі. Карціна Герыта ван Хонтхаста (1634) |
||
|
||
|---|---|---|
| 19 верасня 1610 — 1623 | ||
| Папярэднік: | Фрыдрых IV | |
| Пераемнік: | Максіміліян I Баварскі | |
|
||
| 4 лістапада 1619 — 13 лістапада 1620 | ||
| (пад імем Фрыдрых I Зімовы кароль') | ||
| Папярэднік: | Маціяс | |
| Пераемнік: | Фердынанд II | |
| Веравызнанне: | Пратэстанцызм | |
| Нараджэнне: | 26 жніўня 1596 замак Дэйншванг, Ноймаркт |
|
| Смерць: | 29 лістапада 1632 (36 гадоў) Майнц |
|
| Дынастыя: | Вітэльсбахі | |
| Бацька: | Фрыдрых IV | |
| Маці: | Луіза Юліяна Аранская | |
| Жонка: | Елізавета Сцюарт | |
| Дзеці: | сыны: Фрыдрых Генрых, Карл I Людвіг, Руперт фон Шымерн, Морыц, Людвіг, Эдуард, Іаган Філіп Фрыдрых і Густаў Адольф дочкі: Елізавета, Луіза Марыя, Генрыэта Марыя, Шарлота і Сафія |
|
Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 1610—1623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 1619—1620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцы Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.
Біяграфія [правіць]
Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. з. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстанцызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям'ёй знаходзіўся ў выгнанні.
Сям'я [правіць]
Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці:
- Фрыдрых Генрых (1614—1629)
- Карл I Людвіг (1617—1680), па ўмовах Вестфальскага міру ў 1648 аднавіў тытул курфюрста.
- Елізавета (1618—1680)
- Руперт фон Шымерн (1619—1682), герцаг Камберленд
- Морыц (1620—1654)
- Луіза Галандзіна (1622—1709)
- Людвіг (1624—1625)
- Эдуард Пфальцкі (1625—1663)
- Генрыэта Марыя (1626—1651)
- Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
- Шарлота (1628—1631)
- Сафія (1630—1714); муж з 1658 Эрнст Аўгуст, курфюрст Гановера, маці Георга I, караля Вялікабрытаніі
- Густаў Адольф (1632—1651)
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |