Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка
араб.: الجمهورية العربية الصحراوية الديمقراطية
(Al-Jumhūrīyya al-`Arabīyya as-Saharāwīyya ad-Dīmuqrātīyya)
ісп.: República Árabe Saharaui Democrática
Flag of the Sahrawi Arab Democratic Republic.svg Герб Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі Герб Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Каардынаты: 25°05′00″ пн. ш. 13°16′00″ з. д. / 25.083333° пн. ш. 13.266667° з. д. (G) (O) (Я)

Location Sahrawi Arab Democratic Republic.png
Дэвіз: «Свабода, Дэмакратыя, Адзінства»
Гімн: «Yābaniy Es-Saharā» Файл:Yabaniy es-sahara western sahara anthem.mid
Абвяшчэнне незалежнасці 27 лютага 1976 (ад Марока і Маўрытаніі)
Дыпламатычнае прызнанне часткова
Афіцыйная мова арабская (іспанская часта выкарыстоўваецца як другая мова)
Сталіца Эль-Аюн; Бір-Лелу, часовы адміністрацыйны цэнтр
Найбуйнейшыя гарады Эль-Аюн
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Махамед Абдэльазіз
Абдэлькадэр Талеб Умар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
83-я ў свеце
266 000 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2004)
Шчыльнасць

267 405 чал. (182-я)
1 чал./км²
Валюта сахарская песета (EHP), хоць хаджэнне маюць галоўным чынам мараканскі дзірхам (MAD), а таксама алжырскі дынар (DZD) і маўрытанская угія (MRO)
Інтэрнэт-дамен не (.eh зарэзерваваны)
Тэлефонны код +212 (такі ж, як у Марока)
Часавы пояс 0[1]
Вялікая частка тэрыторыі САДР у наш час кантралюецца Марока. Гл. таксама Свабодная зона.
  1. Тэрыторыя размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC). На летні час САДР не пераходзіць.

Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР) (араб.: الجمهورية العربية الصحراوية الديمقراطية; ісп.: República Árabe Saharaui Democrática (RASD)) — часткова прызнаная дзяржава, не кантралюе на сённяшні дзень большую частку тэрыторыі, на якую прэтэндуе, былая іспанская калонія ў Заходняй Сахары. На поўначы мяжуе з Марока, на паўночным усходзе - з Алжырам, на ўсходзе і поўдні - з Маўрытаніяй; з захаду абмываецца Атлантычным акіянам.

Гістарычная назва: Вадзі-Захаб (Рыа-дэ-Ора) і Сегіет-эль-Хамра (Залатая рэчка і Чырвоны ручай). Ранейшая назва — Іспанская Сахара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1975 г. рэгіён быў іспанскай калоніяй. 6 лістапада 1975 г. Кароль Марока Хасан II арганізаваў т. з. «Зялёны марш». Па яго закліку 350 тыс. бяззбройных мараканцаў, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, увайшлі на тэрыторыю Заходняй Сахары, не сустракаючы супраціўлення, анексія адбылася. Паўднёвая частка (1/3) Заходняй Сахары адышла Маўрытаніі.

У 1979 пасля адмовы Маўрытаніі ад правоў на паўднёвую частку Заходняй Сахары, апошняя была цалкам акупавана Марока; гэта тэрыторыя, вялікую частку якой Марока цяпер кантралюе, разглядаецца як так званыя Паўднёвыя правінцыі.

27 лютага 1976 года Фронт Палісарыё, як вядзе партызанскую вайну супраць мараканскіх войскаў пры падтрымцы Алжыра, абвясціў Заходнюю Сахару незалежнай дзяржавай пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР).

САДР прызналі 50 дзяржаў свету. Рэспубліка з'яўляецца членам Афрыканскага Саюза (былая Арганізацыя афрыканскага адзінства) з 1984 года. Прэзідэнт САДР, генеральны сакратар Фронта Палісарыё (з 1976 года) — Махамед Абдэльазіз.

Улады САДР кантралююць усходнюю частку Заходняй Сахары, названую Свабоднай зонай, якая распасціраецца вузкай паласой паміж збудаванай Марока сістэмай абарончых валаў, названай уладамі САДР «Сцяной ганьбы», і ўсходняй мяжой Заходняй Сахары.

Патрабуючы правядзенні рэферэндума пра лёс тэрыторыі, ААН адмаўляецца як пагадзіцца з акупацыйнай анексіяй Заходняй Сахары Марока, так і прызнаць самаабвешчаную САДР з прыняццем у свой склад.

Юрыдычны аспект[правіць | правіць зыходнік]

16 кастрычніка 1975 г. па просьбе Генеральнай Асамблеі ААН Міжнародны суд у Гаазе прыняў кансультатыўнае заключэнне, у якім адзначалася, што гэта тэрыторыя ў дакаланіяльныя часы не была «terra nullius» (нічыёй зямлёй), прызнавалася існаванне раней вызначаных сувязяў паміж плямёнам гэтай тэрыторыі як з каралём Марока, так і з плямёнамі Маўрытаніі. Аднак, па меркаванні Міжнароднага суда, гэтыя сувязі не могуць перашкаджаць ажыццяўленню насельніцтвам Заходняй Сахары свайго права на самавызначэнне.

Паводле міжнароднага права рэгіён меў і мае права на незалежнасць. У прыватнасці, сам факт анексіі Заходняй Сахары з'яўляецца парушэннем Дэкларацыі ААН № 1514 «Пра падаванне незалежнасці каланіяльным краінам і народам»[1], а менавіта:

  • адмовіўшы жыхарам Іспанскай Сахары ў правядзенні рэферэндуму, Марока і Маўрытанія парушылі артыкул 1 («усе народы маюць права на самавызначэнне; у сілу гэтага права яны свабодна ўстанаўліваюць свой палітычны статус»), артыкул 5 («ва ўсіх <…> тэрыторыях, якія яшчэ не дасягнулі незалежнасці, павінны быць неадкладна прыняты меры для перадачы ўсёй улады народам гэтых тэрыторый»)
  • падзяліўшы Заходнюю Сахару на 2 часці Марока і Маўрытанія парушылі артыкул 6 (усякая спроба, накіраваная на тое, каб часткова ці цалкам разбурыць нацыянальнае адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, несумяшчальная з мэтамі і прынцыпамі Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый)
  • доўгатэрміновая затрымка пры падрыхтоўцы ў правядзенні рэферэндуму з боку сусветнай супольнасці парушае артыкул 2 («недастатковая палітычная, эканамічная і сацыяльная падрыхтаванасць ці недастатковая падрыхтаванасць у вобласці адукацыі ніколі не павінны выкарыстоўвацца як падстава для затрымкі дасягнення незалежнасці»)
  • усе дзяржавы свету, якія прызнаюць Заходнюю Сахару часткай Марока парушаюць артыкул 7 («усе дзяржавы павінны строга і добрасумленна выконваць палажэнні <…> гэтай Дэкларацыі»)


Міжнароднае прызнанне САДР

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы, а таксама дзяржавападобныя утварэнні Афрыкі