Скіфы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Індаеўрапейцы

Індаеўрапейскія мовы
Албанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Германскія  · Грэчаская
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская· Тахарскія

Індаеўрапейцы
Албанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Германцы  · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаеўрапейцы
Мова · Грамадства · Рэлігія
 
Прарадзіма індаеўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці
 
Індаеўрапеістыка

Скіфы (грэч.: Σκύθαι) — агульная назва ў большасці качавых плямёнаў і народаў Еўразіі (ад Карпат да Алтая), якія складаліся з розных настратычных (пераважна індаеўрапейскіх) этнамоўных груп. Пераважае меркаванне, што скіфы выкарыстоўвалі мовы паўночнаіранскай групы індаеўрапейскай сям'і, а краіна, дзе пражывалі скіфы, стагоддзямі звалася Скіфія, затым назва неаднаразова мянялася.

Бой славянаў са скіфамі (В. Васняцоў)

Назва скіфы адносілася да асноўнага насельніцтва Паўночнага Прычарнамор'я ў VII ст. да н.э. — III ст. н.э. (еўрапейскія скіфы); у пашыраным сэнсе скіфамі называюцца таксама роднасныя ім іранамоўныя плямёны: сакі, масагеты, дакі і інш. (азіяцкія скіфы). Паводле Герадота, скіфы называлі сябе скалотамі; яны падзяляліся на царскіх скіфаў, ваяўнічых скіфаў-вандроўнікаў і аселых скіфаў-земляробаў і аратых. Вандроўныя скіфы прыйшлі ў прычарнаморскія стэпы з Азіі, выцесніўшы кімерыйцаў, рабілі паходы ў Малую Азію, Сірыю, Палесціну, панавалі ў Пярэдняй Азіі. Плямёны скіфаў насялялі тэрыторыі паміж Донам і Дунаем, Крым; іх паўночная мяжа рассялення не высветлена. У Прычарнамор'і яны гандлявалі з Ольвіяй і іншымі грэчаскімі гарадамі-калоніямі, займаліся ганчарнай вытворчасцю, апрацоўкай жалеза, бронзы, золата. У V ст. да н.э. ў скіфаў існавала ваенная дэмакратыя (народны сход, савет старэйшын, племянныя правадыры) на стадыі пераходу да манархічнай дзяржавы.

У канцы ІІІ-ІІ ст. да н.э. скіфы выцеснены сарматамі ў стэпавы Крым і Ніжняе Падняпроўе, дзе скіфскае царства з цэнтрам у горад Неапаль (каля сучаснага Сімферопаля, Украіна) праіснавала да 2-й пал. ІІІ ст. н.э. і было знішчана готамі.

Скіфская культура зрабіла моцны ўплыў на гісторыю і культуру многіх плямён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рассадзін С. Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. — Мн.: Полымя, 1996. — ISBN 5-345-00758-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]