Уладзіміра-Суздальскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Успенскі сабор ва Уладзіміры пабудаваны ў 1158—1160 гг. У XIII—XIV стст. функцыянаваў як галоўны сабор Паўночна-Усходняй Русі

Уладзіміра-Суздальскае княства, буйнейшая старажытнаруская феадальная дзяржава ў Паўночна-Усходняй Русі. З X да сярэдзіны XII стагоддзяў Растова-Суздальскае княства — удзел ў складзе Кіеўскай Русі. Сталіцы — Растоў, Суздаль. З сярэдзіны XII стагоддзя вялікае княства. Сталіца — Уладзімір на Клязьме (1157). Спустошанае мангола-татарамі ў 1238. У XIII—XIV стагоддзях тэрыторыя ўладзімірскага вялікага князя. Пазней землі Уладзіміра-Суздальскага княства ўвайшлі ў склад Маскоўскага княства.

Гісторыя гэтага княства працягвалася да 1328, калі Іван Данілавіч Каліта перанес сталіцу ў Маскву, аднак да 1432 вялікія князі маскоўскія па-ранейшаму ўступалі на пасад ва Уладзіміры.