Чорны спіс Галівуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Чорны спіс» Галівуда (англ.: Hollywood blacklist) — спіс дзеячоў культуры і мастацтва ЗША 1940—1950-х гг., якіх абвінавачвалі у камунстычных поглядах і сімпатыях да камуністаў. Да 1960-х гг. прафесіянальная дзейнасць тых, хто патрапіў у гэты спіс абмяжоўвалася. У спіс траплялі не толькі асобы, камуністычныя погляды якіх былі вядомы, але і тыя, каго падазравалі ў сімпатыях да камуністаў. Звычайна дастатковым доказам лічылася адмова падазронага адказаць на пытанні адносная яго ці яе стасункаў да камуністаў.

«Галівудская дзясятка»[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1947 г. Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці выклікала на допыт 43 супрацоўніка Галівуда, 10 з якіх адмовіліся адказаць на пытанне «Ці з’яўляецеся Вы або з’яўляліся калі-небудзь членам камуністычнай партыі?» спасылаючыся на 1-ю папраўку да Канстытуцыі. Імёны гэтых 10 дзеячоў культуры склалі першы чорны спіс Галівуда. Таксама гэтых 10 кінематаграфістаў адправілі ў турму на адзін год за знявагу да Кангрэса. Яны сталі вядомы як «Галівудская дзясятка».

Абнаўленне спіса[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гэтага «чорны спіс» Галівуда неаднаразова абнаўляўся і ў 1950 г. выданне «Каўнтэратэк» надрукавала яго апошнюю версію, вядомую як «Чырвоныя каналы» (Red Channels). За гэты час колькасць абвінавачанных у спісе ўзрасла з 10 да 151 чал.

У сярэдзіне 1950-х гг. палітыка макартызма (абмежавання грамадзянскіх правоў асобы на падставе падазрэнняў у камуністычных поглядах) пачала згортвацца, і спіс больш не абнаўлялі. А ў 1960-х гг. пачалі выходзіць у свабодны пракат фільмы апальных кінематаграфістаў, што стала пачаткам іх рэабілітацыі і адмовы да выкарыстання «чорнага спіса» да дзеячоў культуры ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]