Шарль Азнавур

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шарль Азнавур

Шарль Азнавур (фр. Charles Aznavour, арм. Շառլ Ազնավուր; нар. 22 мая 1924 года ў Парыжы) — французскі шансанье і акцёр армянскага паходжання. Сапраўднае імя - Шахнур Вагінак Азнавуран (арм. Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя - Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання - Varenagh. Будучы адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, ён таксама добра вядомы далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з'яўляецца паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.

На дадзены момант Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Згодна з сумесным апытаннем часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя.

Стала пражывае ў Швейцарыі, але па-ранейшаму працягвае лічыць сябе армянінам і французам.

Commons