Максенцый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Аўрэлій Валерый Максенцый
лац.: Marcus Aurelius Valerius Maxentius
Марк Аўрэлій Валерый Максенцый
Рымскі імператар (узурпатар)
30628 кастрычніка 312
Суправіцель: Максіміян (306 — 308)
Папярэднік: Флавій Север
Пераемнік: Канстанцін I Вялікі
 
Веравызнанне: Старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне: 278(0278)
Смерць: 28 кастрычніка 312(0312-10-28)
Мульвіеў мост
Бацька: Максіміян
Маці: Еўтропія
Дзеці: 2 сыны

Максенцый — Марк Аўрэлій Валерый Максенцый (278312) -- рымскі імператар (306312).

Сын Максіміяна Геркулія і Еўтропіі. У час міжусобіцы, што пачалася пасля адрачэння Дыяклетыяна (305), Максенцый быў абвешчаны імператарам прэтарыянцамі і чэрню Рыма. Разам са сваім бацькам (з 307) змагаўся супраць іншых прэтэндэнтаў на сталец, але быў пераможаны Канстанцінам пры Мульвіевым мосце.

Спрабаваў ажывіць старарымскія традыцыі, абнавіць культы Марса і Ромула з Рэмам. Назваў свайго сына Ромулам; збудаваў базіліку Максенцыя, пазней перабудаваную Канстанцінам. Вядома статуя Максенцыя ў старарымскім стылі, створаная, відаць паміж 306 і 312 гадамі.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 


Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў