Himantoglossum adriaticum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Himantoglossum adriaticum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Himantoglossum adriaticum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431285
EOL  1113291
IPNI  638833-1
TPL  kew-99262

Himantoglossum adriaticum — від кветкавых раслін роду Himantoglossum сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50-70 см. Лісце да свайго ападу даўгаватае або ланцэтнае, 10-12 см даўжынёй і 4-5 см шырынёй.

Цвіценне з мая па чэрвень. Суквецце змяшчае 25-40 кветак. Кветкі з прыемным водарам, двухполыя, зігаморфныя. Чашалісцікі і пялёсткі, якія ўтвараюць шлем, парамі зрастаюцца. Шлем звонку бела-ружовы, з карычнева-чырвонымі прожылкамі, усярэдзіне зялёны. Губа глыбока надрэзана на тры долі, пакрыта чырвона-карычневымі валаскамі. Канцы долей злёгку закручаныя. Шпорац 2-4 мм даўжынёй.

Апыляюцца пчоламі, якія збіраюць нектар. Нектар утвараецца клеткамі шпорца ў выглядзе маленькіх кропель.

Цыкл развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё расліны пачынаецца восенню, пасля заканчэння дажджоў, і да зімы паспяваюць ўтварыцца лісты і новы клубень. Рост працягваецца на працягу зімы, так што лісце можа пашкоджвацца марозам. Наступная фаза развіцця пачынаецца ранняй вясной. На працягу гэтага перыяду клубень расце, і ў маі адбываецца цвіценне расліны. У сухіх месцах расліна губляе лісце, каб паменшыць тым самым страты вады. Улетку расліна фармуе даччыныя клубні, і цыкл развіцця паўтараецца спачатку.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Аўстрыі, Італіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі і Сербіі да Малдовы[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. EuroMed. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2016. Праверана 16 верасня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Manfred A. Fischer, Karl Oswald, Wolfgang Adler: Exkursionsflora für Österreich, Liechtenstein und Südtirol. Bestimmungsbuch für alle in der Republik Österreich, im Fürstentum Liechtenstein und in der Autonomen Provinz Bozen/Südtirol (Italien) wildwachsenden sowie die wichtigsten kultivierten Gefäßpflanzen (Farnpflanzen und Samenpflanzen) mit Angaben über ihre Ökologie und Verbreitung. 3. verb. Auflage. Biologiezentrum der Oberösterreichischen Landesmuseen, Linz 2008, ISBN 978-3-85474-187-9.
  • Marion Werling: Die Adria Riemenzunge. In: Heinz Wiesbauer, Herbert Zettel, Manfred A. Fischer, Rudolf Maier (Hrsg.): Der Bisamberg und die Alten Schanzen, Vielfalt am Rande der Großstadt Wien. St. Pölten 2011, ISBN 3-901542-34-5
  • Norbert Novak: Orchideen (Orchidaceae). In: Heinz Wiesbauer, Herbert Zettel, Manfred A. Fischer, Rudolf Maier (Hrsg.): Der Bisamberg und die Alten Schanzen, Vielfalt am Rande der Großstadt Wien. St. Pölten 2011, ISBN 3-901542-34-5