Papilio alexanor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Papilio alexanor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papilio alexanor


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  77249
EOL  131356
Паштовая марка СССР, 1987

Papilio alexanor  — матылёк сямейства паруснікаў (лац.: Papilionidae).

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 60-70 мм. Жоўтыя пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай. Заднія крылы маюць «хвосцікі». Падобныя віды: махаон і падалірый.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Заходняя Азія. Скально-восыпныя ўчасткі горных (1000—2500 м н.у.м.) рознатраўных стэпаў ад Балкан да Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Краіны міжземнамор’я (паўднёвая Францыя, паўднёвая Італія, Сіцылія, Албанія, Грэцыя, Турцыя, Сірыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Ірак, Іран, заходні Пакістан, Афганістан[1][2], поўдзень Закаўказзя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан[3]

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць некалькі падвідаў:[1][4]

  • Papilio alexanor radighierii (Sala & Bollino, 1991)
  • Papilio alexanor judeus (Staudinger, 1893)
  • P. a. alexanor Esper, 1800. Міжземнаморскае ўзбярэжжа Еўропы
  • P. a. destelensis Nel & Chauliac, 1983. Афганістан-Сtdthysq Пакістан
  • P. a. hazarajatica Wyatt, 1961. Капетдаг
  • P. a. judaeus Staudinger, 1894. Турцыя, Сірыя, Палестына
  • P. a. orientalis Romanoff, 1884. Закаўказзе
  • P. a. voldemar Kreuzberg, 1989. Узбекістан, Казахстан, Кіргізія

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Узбекістана, 2006

Чырвоная кніга СССР, Арменіі[5]Азербайджана[6], Казахстана[7], Узбекістана.[3]

Абмежавальныя фактары: празмернае выкарыстанне пашы, празмерная сенажаць, эндапаразітызм.

Эндопаразитизм[правіць | правіць зыходнік]

Наезнікі (Ichneumonidae: Trogus lapidator) — 60-80 %, мухі-тахіны (Tachinidae) — 5-15 %.[3]

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Гусеніцы на Парасонавых. Кармавыя расліны: Trinia vulgaris, Seseli montanum, жабрыца парэзнікавая (Seseli libanotis), Ptychotis saxifraga, Ptychotis heterophylla, Opopanax chironium, Opopanax hispidus, бядрынец каменяломнікавы (Pimpinella saxifraga), Falcaria vulgaris, Torilis heterophylla, Ferula communis, Ferula karategina, Ferula ugamica, кмен звычайны Carum carvi.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лётаюць у красавіку — ліпені, адна генерацыя. Куколка зімуе.

Зноскі

  1. а б ,Collins, N. Mark und Morris, Michael G. sowie International Union for Conservation of Nature and Natural Resources: Threatened swallowtail butterflies of the world: the IUCN red data book.
  2. Figuier, Louis: The Insect World: Being a Popular Account of the Orders of Insects; Together with a Description of the Habits and Economy of Some of the Most Interesting Species.
  3. а б в EcoNEWS — Чырвоная кніга Рэспублікі Узбекістан — Алексанор(недаступная спасылка)
  4. butterflycorner.net: Papilio alexanor Архівавана 5 студзеня 2010. (abgerufen am 30.
  5. Papilio alexanor orientalis Romanoff, 1884,
  6. Міністэрства Культуры і Турызму Азербайджанскай Рэспублікі
  7. http://www.wetlands.kz/images/files/6/Перечень бесхрыбтовых.doc