Чыжы (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыжы
Gmina Czyże
Герб
Герб
Краіна  Польшча
Статус вясковая гміна
Уваходзіць у Гайнаўскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Чыжы
Войт Юрый Васілюк
Афіцыйныя мовы польская, беларуская (дапаможная)
Насельніцтва (2013) 2 361
Шчыльнасць 17,59 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (81,81%), палякі (16,83%), украінцы (0,97%)
Плошча 134,2 км²
Чыжы, карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
TERYT 3202605042
Тэлефонны код +48 85
Паштовыя індэксы 17-207
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гмі́на Чы́жы (польск.: Gmina Czyże) — вясковая гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чыжы.

З 7 лютага 2010 года беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.

Гміна Чыжы мяжуе з гмінамі Нараў, Гайнаўка і Дубічы Цэркеўнэ Гайнаўскага павета і гмінамі Бельск Падляскі і Орля Бельскага павета.

Нацыянальны склад

Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 года, палякамі назвала сябе 16,83% жыхароў гміны, 0,97% назвала сябе ўкраінцамі, 81,81% — беларусамі (гміна з найбольшай доляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы).

Гісторыя

Тэрыторыя сённяшняй гміны Чыжы была заселяная ўжо на канцы IX стагоддзя, па што сведчыць гарадзішча ў Збучы. Паводле археалагічных даследбанняў было яно заснаваны заходняславянскімі плямёнамі і было пакінутае ў першай палове XI стагоддзя. Да XV—XVI стагоддзяў землі сённяшняй гміны Чыжы парастала Бельская пушча, якая кантралявалася адміністрацыйным цэнтрам у Бельску. У XII—XIV стагоддзях абшар шматразова пераходзіў спад панавання мазавецкіх князёў пад панаванне князёў галіцка-валынскіх. На працягу XIV стагоддзя Падляшша было далучана да Вялікага Княства Літоўскага. У складзе Бельскай зямлі абшар знаходзіўся ў Троцкім, а з 1513 года ў Падляскім ваяводстве. З 1569 года быў далучаны да Кароны Каралеўства Польскага. Амаль усе вёскі ў гміне былі заснаваны на землях каралеўскай Бельскай пушчы ў XVI стагоддзя. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на кароткі перыяд (1795—1807) была тут Новая Усходняя Прусія, а пасля Тыльзіцкага міру 1807 года Беластоцкая вобласць і з 1842 года Гродзенская губерня. Пасля Першай сусветнай вайны абшар сённяшняй гміны Чыжы апынуўся ў складзе Бельскага павета ў некалькіх гмінах (Ласінка, Орля, Пасынкі). З 1939 года ў складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга рэйха. У 1945 годзе абшар канчаткова апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 года існуе як гміна Чыжы[1].

Зноскі

  1. Trochę historii (польск.). Gmina Czyże (13 мая 2015).

Спасылкі