Бельскі павет (Падляшскае ваяводства, 1513—1795)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бельская зямля)
Бельскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння XIV стагоддзе
Дата скасавання 1795

Бельскі павет (Бельская зямля) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў XVIXVIII стагоддзях.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIIXIII стст. землі павета ўваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства, у пачатку XIV стагоддзя, пры вялікім князе літоўскім Гедзіміне, увайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Бельскі павет вылучыўся ў другой палове XV стагоддзя са складу Дарагічынскага павета. Ахопліваў землі ў вярхоўях рэк Нараў і Бебжа з гарадамі Бельск, Бранск, Сараж, Нараў, Высокае, Тыкоцін, Кнышын, Ганязь, Райгорад, Аўгустаў. У 1501 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў Бельскаму павету прывілей, якім даў мясцовай шляхце польскае права на самакіраванне (з абмежаваннямі), у т.л. права абіраць земскі і гродскі суды. Першапачаткова цэнтр павета, месца збору сойміка і судоў — Бельск, аднак хутка яны былі пераведзены ў Бранск.

З 1513 года Бельскі павет у складзе Падляшска-Берасцейскага (Падляшскага) ваяводства. У павеце дамінавала буйное шляхецкае і дзяржаўнае землеўладанне. Дзяржаўнае Бельскае стараства знаходзілася ў трыманні ў прадстаўнікоў буйнейшых магнацкіх родаў, у 1506—1513 гадах — у вялікай княгіні Алены Іванаўны, пасля — у А. Гаштольда, у якога ў 1533 годзе стараства выкупіла вялікая княгіня Бона (грошы сабрала дробная бельская шляхта, незадаволеная свавольствам Гаштольда). У 1547 годзе бельскай шляхце прадстаўлена поўнае польскае права.

Пры заключэнні Люблінскай уніі ў 1569 годзе павет увайшоў у склад Польскага каралеўства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]