Савіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:47, 20 лістапада 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{значэнні|Спасылка=Савіцкі сельсавет}} {{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Кол...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Савіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Савічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 380
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Са́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Савічы.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Даманавіцкага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Капаткевіцкага раёна. З 24 сакавіка 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1380 чалавек[1], з іх 92,4 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.