Дудзіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дудзіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дудзічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 779
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ду́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дудзічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Сітня[1]. 15 студзеня 1996 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета пералічаны вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 15 января 1996 г. № 14 О внесении изменений в административно-территориальное устройство Горочичского и Дудичского сельсоветов Калинковичского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.