Пратасаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратасаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рассвет
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Насельніцтва (2009) 1 385
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Прата́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Рассвет.

Гісторыя

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Парыцкага Бабруйскай акругі БССР. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім, з 25 снежня 1962 года Светлагорскім, з 30 ліпеня 1966 года — у адноўленым зноў Акцябрскім раёне. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У склад сельсавета да 1976 года ўваходзіла вёска Нівішчы (у наш час не існуе).

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1385 чалавек[1], з іх 94,8 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі