Гервяцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:42, 6 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гервяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 57 населены пункт[1]
Адміністрацыйны цэнтр Варняны
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 1 986
Плошча 278,4[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок[1] Гервяты.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 снежня 1962[2] да 6 студзеня 1965 года сельсавет быў у складзе Смаргонскага раёна.

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1986 чалавек[4], з іх 64,9 % — беларусы і 22,5 % — літоўцы[5].

На 1 жніўня 2017 насельніцтва складала 2282 чалавекі[1].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі