Чарневіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:42, 18 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{колер|Беларусь}} |Колер2 = |Беларуская наз...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Чарневіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чарневічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 лютага 2010
Насельніцтва (2009) 673
Часавы пояс UTC+03:00

Чарневіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Мінскай вобласці.

Гісторыя

20 жніўня 1924 года быў створаны ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Менскай, з 15 студзеня 1938 года — Менскай вобласці).

Некаторы час цэнтр сельсавета размяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а пасля быў перанесены ў вёску Чарневічы.

8 лютага 2010 года сельсавет быў канчаткова скасаваны, усе населеныя пункты — Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы, Шабынькі — перададзеныя Глівінскаму сельсавету[1].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Чарневіцкага сельсавета складала 673 чалавекі[2], з іх 97,5 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі