Ратайчыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ратайчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 276
Ратайчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Рата́йчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ратайчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікалаеўскага сельсавета[1]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Малазводскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[2], з іх 79,7 % — беларусы, 12,8 % — украінцы, 5,9 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.