Падлабенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:19, 20 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Падлабенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падлабенне
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 939
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Падлабе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падалабенне.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ласоснаўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ласосна. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета. У 1985 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падлабенне. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Баяры, Валавічоўцы, Гінавічы, Камісарава, Канюхі, Капланаўцы, Круляўшчына, Кулакоўшчына, Лабна-Агароднікі, Ліхасельцы, Навасёлкі, Перстунь, Польныя Багатыры, Рацічы, Сафіёва, Скрынікі), 6 населеных пунктаў (Гневяншчына, Каробчыцы, Нямейшы, Скамарошкі,Чэхаўшчына, Юзафоўка) перададзены Капцёўскаму сельсавету, 6 (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы, Струбка) — Адэльскаму сельсавету, сельсавет перайменаваны ў Падлабенскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3939 чалавек[3], з іх 62,0 % — палякі, 27,2 % — беларусы, 7,9 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.