Капцёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:24, 27 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Капцёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Капцёўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 011
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Капцё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Капцёўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жукевіцкага сельсавета[1]. 28 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета. 16 сакавіка 1987 года ў склад Квасоўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каробчыцкага сельсавета. 24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Вішнявец, Малахавічы, Скамарошкі, Солы, пасёлкі Фабрычны і Южны[2]. 28 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Скамарошкі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3011 чалавек[4], з іх 48,0 % — беларусы, 39,7 % — палякі, 8,9 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.