Субацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:22, 5 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Субацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Субачы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 714
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Субачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Янышскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Янышы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гнездаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гнездава[1]. 20 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Субацкі, цэнтр перанесены ў вёску Субачы. 25 верасня 2003 года ў склад сельсавета з Вярэйкаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[3], з іх 53,2 % — беларусы, 38,5 % — палякі, 5,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.