Вярэйкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярэйкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вярэйкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 553
Плошча 138,94 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вярэйкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсавета[1]. 25 верасня 2003 года ў склад Субацкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[2]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэплеўскага сельсавета (аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі)[3]. 29 мая 2018 года скасаваны вёскі Зборы і Яцкова[4].

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна. Плошча 13894,2 га. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок Вярэйкі знаходзіцца на адлегласці 23 км ад Ваўкавыска, 79 км ад Гродна, 17 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1553 чалавекі[5], з іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
  4. Решение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.