Горад Ваўкавыск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ваўкавыск
Цэнтр Ваўкавыска 4.jpg
Забудова цэнтра Ваўкавыска
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
~29 км²
Насельніцтва
44 110 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231900
Аўтамабільны код
4
Афіцыйны сайт
Горад Ваўкавыск (Беларусь)
Горад Ваўкавыск
Горад Ваўкавыск (Гродзенская вобласць)
Горад Ваўкавыск

Ваўкавы́ск (афіц. транс.: Vaŭkavysk) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 44 110 чал. (2016)[1].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі[2]. Таксама існуе меркаванне, што назва горада мае славянскае паходжанне і ўтварылася ад дзвюх асноваў. Значэнне першай «воўк» не выклікае сумневаў, другая з'яўляецца не зусім зразумелай: «выя» (старадаўнерускае «шыя»), «выць» або «высь» (вышыня). На думку географа В. Жучкевіча, «высь» — пераробка з «выйску». Паводле Ю. Сташэўскага, назву паселішчу надалі паводле наймення служылых людей вялікага князя, якія ў часе палявання мусілі выць па-воўчаму і такім чынам прыцягваць ваўкоў[3].

Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Волковысекъ, Вълковысек, Волковыйск[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Шведская гара
Замчышча
Муравельнік

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і Замчышча. На падставе звестак раскопак устаноўлена, што паселішча на Шведскай гары было заснавана ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа XXI ст. Прыкладна ў гэты час было заселена гарадзішча Муравельнік, якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яго змяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 афіцыйна замацавала гэту дату як афіцыйны час заснавання горада[5].

Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на стадыі закладкі фундамента. Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з'яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе жылі сам князь, знаць, дружына.

Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыска. Назахад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышлых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.

Пад 1252 Ваўкавыск упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная крэпасць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра горада сучасныя энцыклапедычныя даведнікі[2][6]. У 1258 паселішча захапіў князь галіцкі Даніла Раманавіч.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Пячаткі з гарадскім і павятовым гербамі

У другой пал. XIII ст. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданні вялікіх князёў Кейстута (2-я палова ХІV ст.), потым яго сына Вітаўта[6]. У ХІVХVII стст. тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV ст. Ваўкавыск стаў сталіцай павета[6]. 16 сакавіка 1410 года тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыха фон Юнгінгена авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. 15 ліпеня 1410 года Ваўкавыская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1430 вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касцёл Святога Мікалая.

У 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Ваўкавыску магдэбургскае права, з гэтага часу гараджане карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка»[7]. У 1507 годзе горад увайшоў у склад Новагародскага ваяводства. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам[6]. З 1536 г. вядома Прачысценская царква.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Ваўкавыск двойчы, у 1655 і 1662, захоплівалі і бурылі расійскія войскі. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія, у 1747 пры ёй адкрылася школа, у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У другой палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, дзейнічалі касцёл і уніяцкая царква. Падчас паўстання 1794 года быў заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

План Ваўкавыска 1798 года. РДВГА

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе застаўся цэнтрам павета. У 17951861 у горадзе працавалі 4 суконныя мануфактуры.

У пачатку вайны 1812 года ў Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расійскім войскам генерала Пятра Баграціёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада горад заняты французскім войскам, разбураны.

У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касцёл і царква, прыходскае вучылішча, 2 бальніцы, аптэка. У 1845 горад атрымаў новы расійскі герб. Станам на 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касцёл Святога Вацлава, царква, 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, сінагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, бальніца, 58 крамаў. У 1885 праз горад прайшў чыгунка Баранавічы — Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Панарама горада, 1916

У 1907 горада ператварылася ў буйны чыгуначны вузел. У Першую сусветню вайну ў 1915 Ваўкавыск занялі нямецкія войскі. У 19191920 горада займалі польскія войскі і бальшавікі.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ваўкавыск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8].

Панарама горада, 1935

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства. На 1939 у месце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.

У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш за 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.

20 верасня 1944 Ваўкавыск далучылі да Гродзенскай вобласці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-механічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 Ваўкавыск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 12 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга горада. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўся рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1792 — 2127 чал.
  • XIX стагоддзе 1815 — 818 чал.; 1844 — 2,5 тыс. чал.; 1849 — 2267 чал.; 1860 — 3472 чал., з іх 1503 каталікі, 451 праваслаўны, 1518 іўдзеяў[9]; 1889 — 7071 чал. (3894 муж. і 3177 жан.), у тым ліку 1628 праваслаўных, 2425 каталікоў, 16 пратэстантаў, 2982 іўдзеі, 20 магаметанаў; паводле саслоўя: 263 шляхцічы, 3 праваслаўнага духавенства, 1 каталіцкага духавенства, 48 грамадзян нашчадкавых і асабістых, 138 купцоў, 5396 мяшчан, 216 цэхавых, 102 сяляніны, 20 асаднікаў, 868 ваеннага стану, 15 замежных падданых[10]; 1891 — 8057 чал., з іх 2752 каталікоў, 1934 праваслаўныя, 16 пратэстантаў, 3332 іўдзеі, 23 магаметаніны[9]; 1897 — 10323 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 — 16 754 чал.; 1939 — 16,7 тыс. чал.; 1969 — 21,5 тыс. чал.[2]; 1992 — 42 тыс.[2]
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 42,8 тыс. чал.;
    • 2006 — 46,3 тыс. чал.;
    • 2008 — 46,4 тыс. чал.
    • 2015 — 44 084 чал.[11]
    • 2016 — 44 110 чал.[1]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Ваўкавыску працуюць аграрны і педагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 5 бібліятэк, дом культуры, метадычны цэнтр, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, цэнтр рамёстваў, кінатэтар.

Народныя калектывы «Натхненне», «Вяселле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатр драмы і камедыі «Славуціч».

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Ваўкавыску працуюць 2 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прафсаюзаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.

У горадзе знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавая траса, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см³. і этап чэмпіянату свету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных класах матацыклаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць машынабудаўнічай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, у т.л. ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» і ААТ «Беллакт». Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння[12].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр горада
Краявід горада са Шведскай гары

Вуліцы і плошчы[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
129-й Арлоўскай дывізіі вуліца Шашэйная вуліца
Баграціёна вуліца Шляхецкая вуліца
Дзяржынскага вуліца Замкавая вуліца
Жолудзева вуліца Вакзальная вуліца
Зенітчыкаў вуліца Замасцянская вуліца
Карла Маркса вуліца Слонімская вуліца
Касцельная вуліца
3 мая вуліца
Леніна вуліца Петрашэўская вуліца (частка)
Шырокая вуліца
Свярдлова вуліца
Леніна плошча Рынак пляц (частка)
Рыначная вуліца (частка)
Свабоды плошча
Панковай вуліца Гродзенская вуліца
Перамогі вуліца Пякарская вуліца
Віленская вуліца
Савецкая вуліца Крамяніцкая вуліца
Біскупская вуліца [13]
Аляксандраўская вуліца
Тадэвуша Касцюшкі вуліца
Леніна вуліца
Сацыялістычная вуліца Лазарэтная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Кашарная вуліца[14]
Школьная вуліца Гімназічная вуліца

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сістэма Ваўкавыску ўключае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лакаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзялення БЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гродзенскага аблспажыўсаюза, ААТ «Ваўкавыскспецаўтатранс».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Станіслава Косткі (XX ст.)
  • Сінагога Вялікая (XIX ст.)
  • Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Шаблюк В. Ваўкавыск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 232.
  3. Staszewski J. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 340.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 55.
  5. История на Волковысский райисполком. Официальный сайт
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Грынявецкі В. Ваўкавыск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 394.
  7. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  8. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. 9,0 9,1 Krzywicki J. Wołkowysk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 876.
  10. Горад Ваўкавыск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  11. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  12. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  13. Быховцев Н. Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
  14. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
  15. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]