Крыўчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыўчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Крыўча
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 24 кастрычніка 2002
Насельніцтва
  • 560 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00

Крыўчанскі сельсавет — былы сельскі савет на паўднёвым усходзе Брагінскага раёна (Гомельская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крыўча.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў Брагінскім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Да 1998 года ў склад Крыўчанскага сельсавета ўваходзіла цяпер не існуючая вёска Чырвоная Дуброва.

24 кастрычніка 2002 года рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — Аляксееўка, Дзямееўка, Дуброва, Красная Ніва, Крыўча, Пераносы — былі перададзеныя ў склад Малажынскага сельсавета[1].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі